Іду я, сняжысты, ўсясільны, Па сцежках-пуцінах пустых, I ночкай, і днём безупынна Пільную абшараў сваіх. Бязмежна, ўладарна паную Пад сховаю пушчавых вех, Каронаю бор мне зялёны, А тронам-пасадам бел-снег. Палац мой — лес буйны, вяцвісты — Ірдзіцца брыльянтамі скрозь, Мне воўк і мядзведзь у паслугах, Мне служаць вавёрка і лось. Як пухам, сняжком пасыпаю I хвою, і ёлку, і клён; Хто ў госці ка мне забярэцца, Тулю тых, галублю іх сон. I казкі шапчу ім аб шчасці, I цемру зганяю з вачэй… Хадзіце, хадзіце к Мароз