Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Лясун - Легенда Пра Князя | Текст песни

Жыў да быў на сьвеце стольны князь,
Так лягенда цьвердзіць а не я,
Кронік мудрагелістая вязь,
Не данесла нам яго імя.

Ён з пагардай ставіўся да тых,
Хто у замках век адпаляваў,
Еў і піў з начынняў залатых
Ды для ўцехі у пушчах ваяваў.

Час быў неспакойны і цяжкі,
Не было калі ўзараць раллю,
З трох бакоў не меней чужакі
Асаджалі княжую зямлю.

З раніцы да вечара у сядле,
Ні сабе спачынку ні людзям,
Толькі б даць спакой сваёй зямлі,
Толькі б вольна уздыхнуць грудзям.

Восень зацягнулася у той год,
Сьнег зьмянялі цёплыя дажджы,
Калі князь выходзіў у паход,
Каб сустрэць чужынцаў ля мяжы,

Важкі меч і легкая страла,
Часта ськіраваныя у яго,
Выкінуць ня здолялі з сядла,
Нашага героя да таго.

Але гэтым разам як праклён,
Лёс рукі варожай не адвёў,
І упаў на дол халодны ён
Між засохлых горкіх палыноў.

Як гарэх раструшчыўся шалом,
Крутануўся сьвет нібы у віры,
Князя з акрываўленым чалом
Ратавалі з бою ваяры.

Вынясьлі, вадой абмылі твар,
Белым палатном спынілі кроў,
А у сечы княжыцкі штандар
Стаў здабычай прышлых ваяроў,

І ўцякалі княжыя палкі,
Ног не адчувалі пад сабой,
Заднік высякалі чужакі,
Ды хіліўся да сканчэння бой.

І тады падняўся князь з зямлі,
Белыя павязкі зьняў з чала,
Як штандар яны у руках былі,
Як праменьне зыркага сьвятла.

Кроў лягла чырванай паласой,
Цераз палатна сьляпучы сьнег,
І схапіўся зноў за зброю вой,
І чужак заснуў у кургане.

Жыў да быў на сьвеце стольны князь,
Так лягенда цьвердзіць а не я,
Кронік мудрагелістая вязь,
Не данесла нам яго імя....

Лясун еще тексты


Другие названия этого текста
  • Panzer Division SS Totenkopf - Легенда пра Князя (1)
  • P.D. SS. Totenkopf - Легенда Пра Князя (0)
  • Лясун - Легенда Пра Князя (0)
Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2