Мы нясем скрозь няспынны час усю нашую памяць. Мы нясем скрозь справы зямныя кахання маўчанне. Паасобку мы будзем узлятаць, але разам падаць. I кожнае падзенне ўспрымаць як магчымасьць спадкання. Як магчымасьць спадкання, Магчымасьць спадкання…
Прыпеў
А што нас чакае далей, Якая радасьць-бяда наступная? Нам адкажа у глыбiнях сябе тваё і маё, нашае Мінулае.
Мы жывем на Зямлi, значыць, мы – зусiм не анёлы. Колькасьць нашых памылак, калi ласка, не трэба лiчыць. Мы, як тыя аблокi, што працягваюць шлях свой далёкі. І толькі сьмерць час ад часу спрабуе рух наш спыніць. І толькі сьмерць час ад часу, Сьмерць час ад часу…
Прыпеў
А што нас чакае далей, Якая радасьць-бяда наступная? Нам адкажа у глыбiнях сябе тваё і маё, нашае Мінулае.