Мы нясем скрозь няспынны час усю нашую памяць, Мы нясем скрозь справы зямныя кахання маўчанне. Паасобку мы будзем узлятаць, але разам падаць. I кожнае падзенне ўспрымаць як магчымасць спаткання. Як магчымасць спаткання, Магчымасць спаткання.
А што нас чакае далей, Якая радасць-бяда наступная? Нам адкажа у глыбiнях сябе тваё і маё, нашае мінулае
Мы жывем на Зямлi, значыць, мы – зусiм не анёлы. Колькасьць нашых памылак, калi ласка, не трэба лiчыць. Мы, як тыя аблокi, што працягваюць шлях свой далёкі. І толькі смерць час ад часу спрабуе рух наш спыніць, І толькі смерць час ад часу, Смерць час ад часу…
А што нас чакае далей, Якая радасць-бяда наступная? Нам адкажа у глыбiнях сябе тваё і маё, нашае мінулае.