Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Макс Бай - Крэва | Текст песни

Я бачу тое, чаго даўно няма -
Прывіды сьцягоў над прывідамі вежаў,
І сажалку, што высахла да дна,
Высокія муры замест каменных рэштак.

Хоць тут цяпер пусьцілі карані
Ў расколінах бязьлітасныя дрэвы,
Я чую як сьпяваюць камяні,
Я чую песьню старажытнага Крэва.

Калючыя хмызы, не відно галавы
- Гэта ВЫ.
Шыльда "Небясьпека", як штандар баявы
- Гэта ВЫ.
Бусел на вежы, нібы вартавы,
Чакае, што вернуцца зноў жыхары.
Адбіваецца рэха з надзеяй
- Гэты ВЫ, гэта ВЫ.

Адных тут душылі шнурком залатым,
Другім тут сваё жыцьцё ахвяравалі,
Тут княскую вежу ў памяць аб тым,
У каго ёй забілі перайменавалі.

У Крэве дзьве дзяржавы назаўжды
Браліся шлюбам і склалі дамову.
- Усё зьнікла, але песьню чуеш ты
Па-над зямлёю падымаюцца словы.

У моры цаглінаў выспа травы
- Гэта ВЫ.
Карэньне прабіла цаментныя швы
- Гэта Вы.
Пакінутай крэпасьці жыхары,
Нашчадкі Нальшчанаў, нашчадкі Літвы.
Адгукаецца рэха з надзеяй
- Гэта ВЫ, гэта ВЫ.


Макс Бай еще тексты


Видео
    Нет видео
    -
    Оценка текста
    Статистика страницы на pesni.guru ▼
    Просмотров сегодня: 2