Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Макс Лоренс - Зрывае дах | Текст песни

Ізноўку да цябе гарады,
Зноўку падзяляюць нас назаўжды дарогі і вагні
І няма цябе як вады
Дачакаюся сустрэчы тады калі ня будзеш маніць

Цяжка разам быць — гэта факт,
Ды іначай быць ня можа ніяк
Зьмірыўся з гэтым я
І не зразумець: як жа так?
Уздымаю над сабой белы сьцяг — і перамога твая

Кожную ноч, кожны дзень
Анёлам у вачах ёсьць толькі ты
Прэч лісты ў календара, адчуваю я сьвядомасьці брак
У гульні я гэтай застыў.

Можа ўсё скасаваць, забываць спрабаваць
Вось толькі я ня помню як
Не магу сябе пільнаваць, зноўку боль мяне спрабуе зьнішчаць
Нашто са мною ты так

Зрывае дах
Мне зрывае дах
Як сплываеш ты
На сямі вятрах

Кружыцца мая галава,
Сам сябе я пачынаю злаваць, тым часам думкі паліць
Давай завершым гэту гульню
Здаецца што адзін наяве я сьню
Калі ня хочацца сьніць

Не ўцячы, замораны я
З табой разам атрымалі мы знак нічога не казаць
Але губляюся, што рабіць
Бо далібог не змагу адпусьціць
А ты мяне не кахаць

Макс Лоренс еще тексты


Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2