Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Максім Багдановіч - Пагоня (чытае Віктар Манаеў) | Текст песни

Толькi ў сэрцы трывожным пачую
За краiну радзiмую жах -
Ўспомню Вострую Браму сьвятую
I ваякаў на грозных канях.

Ў белай пене праносяцца конi,
Рвуцца, мкнуцца i цяжка хрыпяць...
Старадаўняй Лiтоўскай Пагонi
Не разьбiць, не спынiць, не стрымаць.

У бязьмерную даль вы ляцiце,
А за вамi, прад вамi - гады.
Вы за кiм у пагоню сьпяшыце?
Дзе шляхi вашы йдуць i куды?

Мо яны, Беларусь, панясьлiся
За тваiмi дзяцьмi ўздагон,
Што забылi цябе, адраклiся,
Прадалi i аддалi ў палон?

Бiце ў сэрцы iх - бiце мячамi,
Не давайце чужынцамi быць!
Хай пачуюць, як сэрца начамi
Аб радзiмай старонцы балiць...

Мацi родная, Мацi-Краiна!
Ня ўсьцiшыцца гэтакi боль...
Ты прабач, Ты прымi свайго сына,
За Цябе яму ўмерцi дазволь!..

Ўсё лятуць i лятуць тыя конi,
Срэбнай збруяй далёка грымяць...
Старадаўняй Лiтоўскай Пагонi
Не разьбiць, не спынiць, не стрымаць.

Максім Багдановіч еще тексты


Другие названия этого текста
  • Максім Багдановіч - Пагоня (чытае Віктар Манаеў) (1)
  • Мікола Равенскі - Пагоня (0)
  • NRM - Пагоня (0)
  • Гімн БЕЛАРУСІ-ЛІТВЫ - Пагоня (0)
Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1