Трапары Памілуй нас, Госпадзі, памілуй нас; бо, ніякага апраўдання не знаходзячы, гэтую малітву Табе як Уладару мы, грэшныя, прыносім: памілуй нас.
Слава Айцу, і Сыну, і Святому Духу.
Госпадзі, памілуй нас, бо мы на Цябе спадзяемся; не загневайся на нас вельмі і не ўспамінай беззаконняў нашых, а паглядзі і цяпер, як міласэрны, і збаў нас ад ворагаў нашых; бо Ты Бог наш і мы людзі Твае, усе — стварэнне рук Тваіх і імя Тваё прызываем.
І цяпер, і заўсёды, і на векі вякоў. Амінь.
Міласэрнасці дзверы адчыні нам, благаславенная Багародзіца, каб мы, маючы надзею на Цябе, не загінулі, а каб пазбавіліся праз Цябе ад бед, бо Ты — спасенне роду хрысціянскага.