Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Малiтвы вячэрнiя - 04 Малітва 2-я, св. Антыёха, да Госпада нашага Iiсуса Хрыста | Текст песни

Малітва 2-я, святога Антыёха, да Госпада
нашага Іісуса Хрыста
Уседзяржыцелю, Слова Айца, Ты, будучы Сам дасканалым, Іісусе Хрысце, дзеля вялікай міласэрнасці Тваёй ніколі не пакідай мяне, раба Твайго, а заўжды ўва мне заставайся. Іісусе, добры Пастыру Тваіх авечак, не аддай мяне мяцежнаму змею і на волю сатаны не пакінь мяне, бо насенне пагібелі ёсць ува мне. Ты ж, Госпадзі Божа пакланяемы, Цару Святы Іісусе Хрысце, ахавай мяне ў час сну незгасальным святлом — Духам Тваім Святым, Якім Ты асвяціў Сваіх вучняў. Дай, Госпадзі, і мне, недастойнаму рабу Твайму, спасенне Тваё на ложы маім: прасвятлі розум мой святлом разумення святога Евангелля Твайго, душу — любоўю да Крыжа Твайго, сэрца — чысцінёю слова Твайго, цела маё — Тваімі пакутамі бясстраснымі, думку маю Тваёю пакорлівасцю ахавай і падымі мяне ў належны час, каб я славасловіў Цябе. Бо Ты найбольш праслаўлены з Беспачатным Тваім Айцом і з Прасвятым Духам на векі. Амінь.

Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
Нет видео
-