Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Малiтвы вячэрнiя - 09 Малітва 7-я, св. Iаана Златавуста | Текст песни

1. Госпадзі, не пазбаў мяне нябесных Тваіх даброт.
2. Госпадзі, збаў мяне ад вечных мук.
3. Госпадзі, розумам ці думкаю, словам ці ўчынкам саграшыў я, прабач мне.
4. Госпадзі, збаў мяне ад ўсякага няведання і забыцця, і маладушнасці, і скамянелае нячуласці.
5. Госпадзі, збаў мяне ад усякае спакусы.
6. Госпадзі, прасвятлі маё сэрца, азмрочанае ліхою пажаднасцю.
7. Госпадзі, я, як чалавек, саграшыў, Ты ж, як Бог шчодры, памілуй мяне, бачачы немач душы маёй.
8. Госпадзі, пашлі благадаць Тваю ў дапамогу мне, каб я праславіў імя Тваё святое.
9. Госпадзі Іісусе Хрысце, запішы мяне, раба Твайго, у кнізе жыцця і падай мне добры скон.
10. Госпадзі Божа мой, хоць я і нічога добрага не зрабіў перад Табою, але дай мне па благадаці Тваёй пакласці добры пачатак.
11. Госпадзі, акрапі сэрца маё расою благадаці Тваёй.
12. Госпадзі неба і зямлі, памяні мяне, грэшнага раба Твайго, паскуднага і нячыстага, у Царстве Тваім. Амінь.

1. Госпадзі, у пакаянні прымі мяне.
2. Госпадзі, не пакінь мяне.
3. Госпадзі, не ўвядзі мяне ў напасць.
4. Госпадзі, дай мне думку добрую.
5. Госпадзі, дай мне слёзы, і памяць пра смерць, і замілаванне.
6. Госпадзі, дай мне жаданне спавядацца ў грахах маіх.
7. Госпадзі, дай мне пакорлівасць, цнатлівасць і паслухмянасць.
8. Госпадзі, дай мне цярпенне, велікадушнасць і лагоднасць.
9. Госпадзі, усялі ў мяне корань дабра – страх Твой – у сэрца маё.
10. Госпадзі, спадобі мяне любіць Цябе усёю душою маёю і розумам і выконваць ва ўсім волю Тваю.
11. Госпадзі, ахавай мяне ад ліхіх1 людзей, і ад дэманаў, і ад страсцей, і ад усякае іншае неналежнае рэчы.
12. Госпадзі, Ты ведаеш, што робіш Ты, як жадаеш, няхай будзе воля Твая і ўва мне, грэшным, бо Ты благаславёны на векі. Амінь.

Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
Нет видео
-