11 Малітва 9-я, да Прасвятой Багародзiцы, Пятра Студзiйскага
Да Цябе, Прачыстай Божай Маці, прыпадаючы, я, акаянны, малюся: Ты ведаеш, Царыца, што я безупынна грашу і гняўлю Сына Твайго і Бога майго, і хаця шматразова каюся, але лжывым перад Богам аказваюся, і каюся са страхам: ці не паразіць мяне ўжо Гасподзь, а потым зноў тое самае раблю; ведаючы гэта, Уладычыца мая Спадарыня Багародзіца, малџ, каб Ты памілавала, каб умацавала і добрае рабіць каб дапамагла мне. Бо Ты ведаеш, Уладычыца мая Багародзіца, што я цалкам ненавіджу мае ліхія ўчынкі і ўсім разуменнем люблю закон Бога майго; але не ведаю, Спадарыня Прачыстая, чаму я люблю тое, што ненавіджу, і ад добрага адступаю. Не дапускай, Прачыстая, каб мая воля здзяйснялася, бо нягодная яна, а няхай будзе воля Сына Твайго і Бога майго: няхай Ён мяне спасе і наставіць на розум, і дасць благадаць Святога Духа, каб ад гэтага часу я пакінуў ліхія справы і далей жыў па запаведзях Сына Твайго, Якому належыць усякая слава, пашана і ўлада з Беспачатным Яго Айцом, і Прасвятым, і Добрым, і Жыватворчым Яго Духам цяпер і заўсёды, і на векі вякоў. Амінь.