Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Малiтвы вячэрнiя - 21 Спавяданне грахоў штодзённае | Текст песни

Спавядаю Табе, Госпаду Богу майму і Тварцу, у Святой Троіцы Адзінаму, славімаму і пакланяемаму Айцу, і Сыну, і Святому Духу, усе мае грахі, якія зрабіў я ва ўсе дні жыцця майго, і ў кожную гадзіну, і ў цяперашні час, і ў мінулыя дні і ночы, учынкам, словам, думкаю, аб’ядзеннем, п`янствам, тайнаядзеннем, пустаслоўем, маркотаю, лянотаю, пярэчаннем, непаслухмянасцю, паклёпамі, асуджэннем, нядбайнасцю, самалюбствам, сквапнасцю, крадзяжамі, падманам, атрыманнем нячыстых прыбыткаў, хабарніцтвам, хцівасцю, зайздрасцю, гневам, злапамятнасцю, нянавісцю, карысталюбствам і ўсімі маімі пачуццямі: зрокам, слыхам, нюхам, смакам, дотыкам і іншымі маімі грахамі, як душэўнымі, так і цялеснымі, якімі я Цябе, Бога майго і Тварца, угнявіў і бліжняга майго пакрыўдзіў; шкадуючы аб гэтым, я прызнаџ сябе вінаватым перад Табою, Богам маім, і маю жаданне пакаяцца; толькі, Госпадзі Божа мой, памажы мне, са слязьмі пакорліва малю Цябе; мінулыя саграшэнні мае міласэрнасцю Тваёю прабач мне і вызвалі ад усіх іх, што я выказаў перад Табою, бо Ты Добры і Чалавекалюбны.

Малiтвы вячэрнiя еще тексты


Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2