Марыя Тарасевіч — Сонейка (музыка і словы выканаўцы, беларускі тэкст — Уладзь Лянкевіч)
Сонейка далёкае, сонейка жаданае, Добрае і сьветлае сэрца грэе мне. Ды краіна дальняя, мглістая, туманная, У зімовым чорным дні сівер злосны дзьме.
Мне б цяпла вясновага, захлынуцца слодыччу, Растапіць далонямі гэты белы лёд. Сонца мне б зіхоткага з радасьцю і горыччу. Працінае думкаю сэрца навылёт.
На сумнеў забудуся, скіну ўсё ранейшае, І трава духмяная ахіне цяпер. Словамі пяшчотнымі, словамі суцешнымі І душой гарачаю клічу я цябе.