Я чамусьці заўжды паміж двух берагоў, І куды ты нясеш мяне ветразь? Я адзін ля вады,церяз вір я ішоў. Глыбіня павялічвала метры.
Сваё шукай, пакуль ты ёсць І адчувай, хто свой, хто госць, толькі госць.
Мая лодка плыве і калыша яе, Я ніякіх прыпынкаў ня маю. І ў маёй галаве велізарны сумнеў На двубой з ім мяне выклікае.
Сваё шукай, пакуль ты ёсць І адчувай, хто свой, хто госць, толькі госць.
Баюся стаміцца і моцы ня хопіць Мінуць навальніцу, як гэта маркоціць. Але разумею сваё я шукаю, Яно абагрэе я рацыю маю (я рацыю маю ). Сваё я шукаю (Сваё я шукаю). Я рацыю маю, маю, маю, маю.