1. Куплет Тваёй душы красу, Матуля дарагая, Я па жыццi нясу, Яе аберагаю. Дзе б нi прыйшлося быць Пад ясным Шляхам Млечным, Нiколi не забыць Мне слоу тваiх сардэчных. Нiколi не забыць Мне слоу тваiх сардэчных
ПРЫПЕУ. Голас твой рэхам гучыць, Сэрца тваё не маучыць; Словы такiя лагодныя Чую i удалечы я, Грэе усмешка твая, Мама, матулечка родная 2. Куплет Нясу твой вобраз я Дарогаю зямною; Са мной любоу твая I дабрыня са мною. За новаю вярстой - Удача цi няудача - Любовi я тваёй I дабрынi не страчу. Любовi я тваёй I дабрынi не страчу
ПРЫПЕУ. 3. Куплет Не зауважау я сам, Матуля дарагая: Душы тваёй краса Мяне аберагае. На сцежках на усiх Жыве са мною вечна Святло вачэй тваiх I слоу тваiх сардэчных. Святло вачэй тваiх I слоу тваiх сардэчных.