Падняты родны сьцяг дзяржавы
Ад даўніх спаўшага вякоў, вякоў,
І з дзён мінуўшай продкаў славы
Ажыў, жыве наш край ізноў.
Ажыў і княжны замак гонкі,
Душа і сьведка даўніх год,
А зь ім і зь песьняй роднай, звонкай
І беларускі наш народ.
У баі мы створым дысцыпліну,
Сяброўства цэмэнтам скуем,
Сваю каханую Радзіму
Мы вечнай славаю спаўем.
Глядзяць з павагаю ўсе твары,
Усьмешка вуснамі бяжыць, бяжыць,
Хвіліна гэта - думак чары,
Мы хочам жыць, мы будзем жыць!
Мы зробім усё, каб жыла Маці,
Каб не памерла нам навек.
Яднайцесь з намі, нашы брацьця,
Каб Беларус быў чалавек!
Мікола Равенскі еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1