Усё часьцей я чую голас мора,
Адвечны покліч у прадоньні хваль.
Няма ў ім шчасьця,як няма і гора,
Тут адзіноцтва свой прымае баль.
Бязьмежная прастора,час спыніўся.
Начное мора забірае ў палон.
І цішыня.. Ад словаў ужо стаміўся,
Маё натхненьне,быццам мой праклён
Усё часьцей я чую голас мора..
Мікіта Прыходзька еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1