Калыханка На небе зоры зіхацяць нібы крыжы І цягнуць за сабою паднябесе. Я ведаю, там вечнасць, не кажы Гляджу ў вакно і чую яе песню, Яе мелодыю, яе лагодны тон Яе жыцця хістаюцца арэлі Нібыта той стары маўклівы клён. Хістае іх у галінках паралелі. О маці зорная вазьмі мяне туды, Дзе блішчуць зоры ззяюць павуцінкі, Дзе кожны крок стагоддзі, дні, гады, Дзе ў вечнасць накіроўваюць сцяжынкі... Вазьмі мяне.... На небе зоры мігацяць нібы крыжы І цягнуць за сабой паднябесе Я ведаю, там вечнасць, не кажы Гляджу ў вакно і чую яе песню