Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Молат - Імчыць Пагоня | Текст песни

Толькі ў сэрцы трывожным пачую
За Краіну радзімую жах,
Успомню Вострую Браму святую
І ваякаў на грозных канях.
У белай пене праносяцца коні,
Рвуцца, мкнуцца і цяжка хрыпяць:
Старадаўняй Літоўскай Пагоні
Не разбіць, не спыніць, не стрымаць.

У бязмерную даль вы ляціце,
А за вамі, прад вамі – гады.
Вы за кім у пагоню спяшыце?
Дзе шляхі вашы йдуць і куды?
Мо яны, Беларусь, панясліся
За Тваімі дзяцьмі уздагон,
Што забылі Цябе, адракліся,
Прадалі і аддалі ў палон?

Бійце ў сэрцы іх, – бійце мячамі,
Не давайце чужынцамі быць!
Хай пачуюць, як сэрца начамі
Аб радзімай старонцы баліць...
Маці родная, Маці-Краіна,
Не усцішыцца гэтакі боль!..
Ты прабач, Ты прымі свайго сына,
За Цябе яму ўмерці дазволь.

Толькі ў сэрцы трывожным пачую
За Краіну радзімую жах,
Успомню Вострую Браму святую
І ваякаў на грозных канях.
Ўсё лятуць і лятуць тыя коні,
Срэбнай збруяй далёка грымяць...
Старадаўняй Літоўскай Пагоні
Не разбіць, не спыніць, не стрымаць.

Молат еще тексты


Другие названия этого текста
  • Молот - Імчыць Пагоня (2012) (1)
  • Молат - Імчыць Пагоня (1)
  • Молат (Apraxia) - Імчыць Пагоня (0)
  • Молат - Імчыць Пагоня (па вершу М. Багдановіча) (0)
  • Молат - Імчыць Пагоня (верш М. Багдановіча) (0)
  • Молат - Імчыць Пагоня (2012) (0)
Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 3