Прагнуць прызнаньня шматлікія геніі, Карлікі лічаць сябе гігантамі, Валацуга крычыць: "На калені!" - Ён сябе бачыць вялікім магнатам.
Надрываюцца лаўрэаты, Цягнуць у неба свае дыпломы. Мастак-дальтонік лаецца матам: Ён хоча быць сусьветна вядомым.
Амбіцыі... Амбіцыі... Амбіцыі... Амбіцыі!
Ха! Ха! Ха! Ха! Ха! Ха! Ха!
Стары альфонс крычыць пра каханьне (хэ... ха-ха, ха-ха-ха-ха...) І прэтэндуе на ролю знаўцы. Паэты змаганьне вядуць за званьні, (э, аддай, аддай мэдаль, аддай, аддай...) Цягнуць да мэты дрыжачыя пальцы.
Амбіцыі... Амбіцыі... Амбіцыі... Амбіцыі!
Ха! Ха! Ха! Ха! Ха! Ха! Ха!
Сотні ратоў, скрыўленых крыкам, Сотні вачэй, сотні ілюзій. Пнуцца, крычаць, лаюцца брыдка Хворыя маніяй велічы людзі.
Кожны мець зубы вострыя хоча, Зубы - гэта надзейная зброя. Хочай, ня дай напаткаць мне ўночы Гэтай вайны герояў.