Неяк сябры мне ў кавярнi сказалi
— Што ты сядзiш тут пануры такi?
Лепей паехалi з намi ў Аустралiю,
Там нас чакаюць даўно землякi.
Там зiхаценне каралавых рыфаў,
Там залаты акiянскi прыбой.
А тут табе што? Толькi цёплае пiва
I дама, якая пакуль што з табой.
Сэрца нам паранiла
Светлая Аўстралiя!
Там беларусаў вельмi бaгата,
Хоць ў гасцёх ты гадамi сядзi.
Там валацугi нe лаюцца матам,
Там нарадзiлася АС/DС.
Там кенгуру ёсць i качкадзюбы,
Ты ж iх ня бачыў нiколi жыўцом.
А тут радыяцыя вынiшчае нацыю,
Не ўратавацца чырвоным вiнцом.
Едзем у Аўстралiю,
Гэта будзе правiльна!
Я цэлы тыдзень цягаўся у трансе,
Рукi i ногi дрыжалi ў мяне.
I ўжо зусiм на чужыну сабраўся,
Толькi рашуча сказаў сабе: «Не».
Я - патрыёт, я правёў iх на станцыю,
Я iм сказаў: «Хай я хутка памру,
Толькi, панове, свая радыяцыя
Мне даражэй за чужых кенгуру».
Мроя еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1