Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Мроя - Аўстралійская полька(BY!!!) | Текст песни

Неяк сябры мне ў кавярнi сказалi:
- Што ты сядзiш тут пануры такi?
Лепей паехалi з намi ў Аўстралiю,
Нас там чакаюць даўно землякi.

Там зiхаценьне каралавых рыфаў,
Там залаты акiянскi прыбой.
А тут табе што? Толькi цёплае пiва
I дама, якая пакуль што з табой.

Сэрца нам паранiла
Сьветлая Аўстралiя!

Там беларусаў вельмi бaгата,
Хоць у гасьцёх ты гадамi сядзi.
Там валацугi ня лаюцца матам,
Там нарадзiлася АС/DС.

Там кенгуру ёсьць i качкадзюбы,
Ты ж iх ня бачыў нiколi жыўцом.
А тут радыяцыя вынiшчае нацыю,
Не ўратавацца чырвоным вiнцом.

Едзем у Аўстралiю,
Гэта будзе правiльна.

Я цэлы тыдзень цёгаўся ў трансе,
Рукi i ногi дрыжалi ў мяне.
I ўжо зусiм на чужыну сабраўся,
Толькi рашуча сказаў сабе: \"Не\".

Я патрыёт, я правёў iх на станцыю,
Я iм сказаў: \"Хай я хутка памру,
Толькi, панове, свая радыяцыя
Мне даражэй за чужых кенгуру\".

Мроя еще тексты


Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1