Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Мроя - Белы сьцяг | Текст песни

У сьвятле халодным зіхаціць рака,
Я ў жыцьці даволі бедаў напаткаў.
Подых злога лёсу твар мой апаліў,
Ды не страціў моц я, мэту не згубіў.

Белы сьцяг не ўратуе,
Белы сьцяг ганьба штодня,
Белы сьцяг не падыму я,
Белы сьцяг слабых штандар.

Бачыш сьмех і слёзы, цемру і сьвятло
І змагаўся зь лёсам, колькі сіл было.
Падаў у сутоньні мокры шэры сьнег,
Не зважаў на стому я і на крыўды сьмех.

Белы сьцяг не ўратуе,
Белы сьцяг ганьба штодня,
Белы сьцяг не падыму я,
Белы сьцяг слабых штандар.

Ні усьмешкі злыя, ні варожы шэпт
Рух ўжо ня спыняць, мой ня зьменяць сьвет.
Ведаю адно я: у гэтай барацьбе
Пераможа той, хто верны быў сабе.

Белы сьцяг не ўратуе,
Белы сьцяг ганьба штодня,
Белы сьцяг не падыму я,
Белы сьцяг слабых штандар.

Мроя еще тексты


Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2