Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Мроя - Вайна | Текст песни

Мы рушым на захад, мы крочым на ўсход,
Куды загадаюць нам.
Халодным паглядам сталёвых вачэй
У твары глядзіць вайна.

Ззаду вагонь, уперадзе дым,
Абвугленая вясна.
Мы крочым няспынна, напрамак адзін.
Напрамак адзін - вайна!

Пануе над выпаленай зямлёй,
Цісьнецца ў думкі і сны.
Халодны бязьлітасны механізм,
Тупая машына вайны.

Яна падначальвае нас сабе,
Душы нішчыць яна.
Наш боль, наша роспач, наш жах - няўзнак:
Тут гаспадарыць вайна!

Паслухай, брат,
Мне б азірнуцца, убачыць знаёмыя вочы...
Я ведаю, брат,
Нам не вярнуцца з гэтае ночы!

Мне мая зброя рукі пячэ,
Я б кінуў яе і пракляў,
Але ў жаўнера на кожнай вайне
Ёсьць абавязак страляць.

Ёсьць абавязак страляць у людзей,
І гэты закон не зьмяніць.
Ёсьць у нас права, права на сьмерць
У сьнезе, гразі ці ў вагні.

Паслухай, брат,
Мне б азірнуцца, убачыць знаёмыя вочы...
Я ведаю, брат,
Нам не вярнуцца з гэтае ночы!

Мроя еще тексты


Видео
    Нет видео
    -
    Оценка текста
    Статистика страницы на pesni.guru ▼
    Просмотров сегодня: 2