Вільгаць шэрых сьцен, ды халодны цень,
Ды няпэўная туга.
Старажытны брук, дым заводзкіх труб,
Саслабелая рука...
За вакном відно толькі ўсё адно
На душы цямрэчы сьлед.
У пакоі дым, мы ў вакно глядзім,
На стале віно і хлеб.
Не шукай шляхоў, каб вярнуць ізноў
У мінулае білет.
Ёсьць у нас з табой паўцьмяны пакой,
На стале віно і хлеб.
Глыток віна і луста хлеба -
Мая надзённая патрэба.
Глыток віна і луста хлеба -
Зямлі і неба дар!
Гэй!
Не кажы пагроз і ня лай свой лёс,
Я пакуль што не сасьлеп!
Час даўно прысьпеў, будзе новы сьпеў,
Покуль ёсьць віно і хлеб!
Глыток віна і луста хлеба -
Мая надзённая патрэба.
Глыток віна і луста хлеба -
Зямлі і неба дар!
Гэй-гэй!
Глыток віна і луста хлеба -
Чароўны дар зямлі і неба!
Глыток віна і луста хлеба -
Мой найкаштоўны скарб!
Мроя еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2