Тыя, што верай і праўдай служылі і служаць, Тыя, што дзеляць людзей на праслойкі і клясы, Дораць галодным ільвам папяровыя ружы, Дораць прыгожым жанчынам крывавае мяса.
Дамы ня любяць спазьненьні, чаканьні і чэргі, Ім усё роўна якія - абы падарункі. Дам па дарозе дамоў сустракаюць паэты, Вершы крычаць і цалуюць жаночыя рукі.
Гуляй, душа, гуляй, Хоць тут зусім ня рай, Але, прынамсі, родны край. Гуляй, гуляй, душа, Звіні, струна, у вушах, Пляваць, што ходзім без граша!
Музы паэтаў прысыпаны леташнім сьнегам, Што тут паробіш, калі ні каханьня, ні грошай. Месца жыхарства паэтаў - вялізарны сьметнік, Гэта пачатак любой біяграфіі творчай.
Выйдзі на вуліцу і адчувай, як паветра Мокрым халодным нажом паласуе па венах. Выйдзі на вуліцы, выйдзі ў каменныя нетры І назірай, як нудота сьцякае па сьценах.
Гуляй, душа, гуляй, Хоць тут зусім ня рай, Але, прынамсі, родны край. Гуляй, гуляй, душа, Звіні, струна, у вушах, Пляваць, што ходзім без граша!
Прэса надсадна крычыць: "Што з краінаю будзе?!", А над праспэктам вісяць хмарачосы з плястмасы. З вокнаў на горад глядзяць працавітыя людзі, Што падзяляюць усіх на праслойкі і клясы.
Гуляй, душа, гуляй, Хоць тут зусім ня рай, Але, прынамсі, родны край. Гуляй, гуляй, душа, Звіні, струна, у вушах, Пляваць, што ходзім без граша!
Гуляй, душа, гуляй, Хоць тут зусім ня рай, Але, прынамсі, родны край. Гуляй, гуляй, душа, Звіні, струна, у вушах, Пляваць, што ходзім без граша! Гуляй, душа!