Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Мроя - Дваццаць восьмая зорка | Текст песни

Боже, молодые энэрэмовцы)))) песня 22-летней давности)
Нетрывалыя лёзунгі трывалых сістэм
І атрутныя фарбы сацыяльных праблем
Рэжуць вушы, рэжуць вочы.
Як ахвотна крычаць, хоць і лепей маўчаць
І ніхто, безумоўна, не будзе пытаць,
Што ты мусіш, што ты хочаш.

Прыпеў:
Дваццаць восьмая зорка ўпала з нябёсаў.
Восень, восень, панове, халодная восень.

Чорна-белыя вочы, каляровыя сны.
Неспакойныя ночы, набліжэнне вайны
Адчувае кожны трэці.
Кожны трэці стаіць у чарзе па віно,
Каб была спакайнейшай наступная ноч,
Каб суцішыць грукат сэрца.

Прыпеў.

Не хадзі ў гэты горад, вандроўны манах!
Не тлумач, што ёсць праўда і што ёсць мана -
Тут не любяць гэтых справаў.
Не пачуюць у горадзе слова тваё,
Закрычыць табе ўслед звар'яцелы маёр:
"Ўспышка злева! Ўспышка справа!"

Прыпеў.

Іранічныя словы, абыякавы смех.
Недалёка ляжыць пазалеташні снег -
Падарунак вашым дзецям.
Цёмны горад ня зможа мне дапамагчы,
Але ўсё-ж такі ў гэтай бясконцай начы
Нешта свеціць, нешта свеціць:

Прыпеў.

Мроя еще тексты


Видео
  • "Мроя" - Дваццаць восьмая зорка (1989) "Мроя" - Дваццаць восьмая зорка (1989)
    Нетрывалыя лёсы нетрывалых сістэм І атрутныя фарбы сацыяльных праблем Рэжуць вушы, рэжуць вочы. Як ахвотна крычаць, хоць і ...
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1