Такая праграма, што ў горадзе п'яных
Я не вып'ю ні грама.
Такая праграма, што ў горадзе гандлю
Я не пайду ў краму.
Хай сьмяюцца, хай сабе.
Гэта іхняе права.
Хай злуюцца, хай сабе.
Гэта іхняя справа.
Дзеўчына з чароўнаю ўсьмешкай,
Прывітаньне і бывай!
Такое крэда, што ў горадзе прозы
Я зраблюся паэтам.
Такое крэда, што ў сьвеце распусты
Я зраблюся аскетам.
Хай сьмяюцца, хай сабе.
Гэта іхняе права.
Хай злуюцца, хай сабе.
Гэта іхняя справа.
Дзеўчына з чароўнаю ўсьмешкай, е-е-е-е,
Прывітаньне і бывай! Ях!
Вай-да! У!
У абавязковых мерапрыемствах
Я не бяру удзелу.
І мушу зазначыць, што гэтая звычка
Ня шкодзіць душы і целу.
Хай сьмяюцца, хай сабе.
Гэта іхняе права.
Хай злуюцца, хай сабе.
Гэта іхняя справа.
Дзеўчына з чароўнаю ўсьмешкай, е-е-е-е,
Прывітаньне і бывай!
Дзеўчына з чароўнаю ўсьмешкай, у-у-у!
Дзеўчына з чароўнаю ўсьмешкай, эй-ей-ей!
Дзеўчына з чароўнаю ўсьмешкай, у-у-у!
Дзеўчына з чароўнаю ўсьмешкай!
Мроя еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1