Вось мая зямля пад нагой бяжыць.
Вось мая зямля ў снягох ляжыць,
Закаваная лютым холадам,
Падуладная чужым волатам.
Вось мая зямля запаветная,
Занядбаная, непрыкметная,
Хоць багатая на малiтвы,
А крывёю шчодра палiтая.
А сыны яе незлiчоныя -
Бесклапотныя, нехрышчоныя.
Не турбуюцца, не хвалююцца,
Толькi пiць ды спаць не лянуюцца.
Як пачнеш сьпяваць - не абудзяцца.
Як пачнеш крычаць - не дачуюцца.
А спытаеш пiць - не дадуць вады,
А захочаш бегчы - няма куды.
Я iду наперад па ўзбочыне,
Я пяю свае песьнi змрочныя,
А зямля мая пад нагой бяжыць,
А зямля мая ў сьнягох ляжыць.
Мроя, з 1994-N.R.M. (Білорусь) еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1