Ээээ-ййя!
Вачамі б'юць як салдаты з гарматы,
Не трапляй пад прыцэл, небарака.
Твар усьміхаецца губной памадай,
Над слова пад слоем лаку.
Яе мужчыны маюць машыны,
А ў цябе ні граша за душой.
Яе цікавіць усё, што зараз модна,
Яна б магла пайсьці з табой.
Зондэркаманда -
Армія любові.
Зондэркаманда -
Служба ўначы.
Зондэркаманда -
Жалезная лёгіка.
Зондэркаманда -
Зграя жанчын.
Ёй падабаюцца іншаземцы,
Яна ўсім целам змагаецца за мір.
Yamaha, Black Horse, Winston, Seiko -
Яна не заблытаецца ў назвах фірм.
Яна штодня пры поўным узбраеньні,
Усё што трэба, знаходзіцца пры ёй.
У яе вачох зьяўляецца натхненьне,
Калі апускаецца ноч над зямлёй.
Зондэркаманда -
Армія любові.
Зондэркаманда -
Служба ўначы.
Зондэркаманда -
Жалезная лёгіка.
Зондэркаманда -
Зграя жанчын.
Ээээй!
Зондэркаманда -
Армія любові.
Зондэркаманда -
Служба ўначы.
Зондэркаманда -
Жалезная лёгіка.
Зондэркаманда -
Зграя жанчын.
Зондэркаманда -
Армія любові.
Зондэркаманда -
Служба ўначы.
Зондэркаманда -
Жалезная лёгіка.
Зондэркаманда -
Зграя жанчын.
Мроя еще тексты
Другие названия этого текста
- Мроя - Зондэркаманда (0)
- Мроя - Зондеркоманда (0)
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 5