Зорамі зьзяе купальская ноч, Я бачу ў небе водбліскі зноў. Мы запусьцілі кола з гары, Такі ёсьць добры звычай стары. Ўсё будзе добра, ты павер: Асьвятліў нам трапяткі агонь цэлы сьвет!
Зноў ляціць кола з гары, У начы кола гарыць. Рух агня вам не стрымаць, Кола рух не спыніць.
Круціцца кола, ня спыніш яго, Гарыць, не гасьне ясны агонь. Як апантаны за колам бягу, Прабіў агеньчык ў ночы .... Чароўных ветак не бачу ўдзень, Дык, можа, на іх гэты ясны агонь прыляцеў?