Дзьве пары маiх шкарпэтак
Сохнуць на батарэi,
Шэрыя майскiя буднi
Робяць уражаньне сьвята.
Тупат начышчаных ботаў
Па гарадзкiх галеях.
Крок за крокам няспынна
Будуецца помнiк часу.
Рэшткi магiльных крыжоў
Маюць права на iснаваньне.
Дзетак вучаць, як трэба
Жыць у забруджанай зоне.
Месяц халодным сьвятлом
Шчодра нам сьвецiць уночы,
Мы аўтаматам гаворым
“Дзякуй” на разьвiтаньне.
Рэфрэн:
Краiна крывавых дажджоў
Зьбiрае свой ураджай.
Краiна крывавых дажджоў
Высока нясе свой сьцяг.
Зьзяюць сваёй чысьцiнёю
Платныя прыбiральнi.
Крамы мiнулых стагодзьдзяў
Зьзяюць дзiркаю чорнай.
Вулiцы, поўныя сьмецьця,
Моўчкi сьмяюцца над намi.
Нам няма дзе падзецца
Ад надакучлiвых думак.
Час ня любiць спазьненьняў.
Вера, сьцерпіць і зьдзекi.
Пад мажорныя гукi маршаў
Таньчаць кабеты.
Хутка зьнiкаюць крывавыя плямiны
У тых, хто пераможа.
Каб пачаць разбурэньне,
Патрэбна толькi каманда.
Рэфрэн.
Мроя еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1