Я чуў праз крохкую шыбу
Крокі тых, кто ішоў на працу,
Крокі тых, кто ішоў у краму,
Крокі тых, кто ішоў дамоў.
Я чуў празь сьцены з паперы
Галасы мужчын нецьвярозых,
Галасы кабет раздражнёных,
Галасы знэрваваных дзяцей.
Я чуў праз кардонную столю
Стук цяжкіх дажджавых кропляў,
Шолах крылаў вільготных птушак,
Самалётны узьлётны сьпеў.
Я чуў праз гнілую падлогу
Мэтрабудаўцаў нудную песьню,
Мышэй асьцярожныя крокі,
Цяжкія ўздыхі зямлі.
І тады я заціснуў вушы,
Але чуў праз свае далоні
Скавытаньне халоднага ветру
І бразгат пабітага шкла.
І растварыўся ў прасторы,
У бразгаце, шолаху, стуку,
Сярод мільёнаў гукаў
Мой надарваны крык.
Мроя еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1