Вось мая зямля пад нагой бяжыць.
Вось мая зямля ў сьнягох ляжыць,
Закаваная лютым холадам,
Падуладная чужым волатам
Вось мая зямля запаветная,
Занядбаная, непрыкмтная.
Хоць багатая на малiтвы,
А крывёю шчодра палiтая.
А сыны яе незьлiчоныя
Бесклапотныя, нехрышчоныя
Не турбуюцца, не хвалююцца,
Толькi пiць ды спаць не лянуюцца.
Як пачнеш сьпяваць - не абудзяцца.
Як пачнеш крычаць - не дачуюцца.
А спытаеш пiць - не дадуць вады,
А захочаш бегчы - няма куды.
Я iду наперад па узбочыне
Я пяю свае песьнi змрочныя
А зямля мая пад нагой бяжыць
А зямля мая ў сьнягох ляжыць.
Мроя еще тексты
Видео
-
Зямля Мая (Утренняя Звезда)
Зямля Мая (Утренняя Звезда) ... Mroja / Мроя - Zemlya (Зямля), Chervona Ruta Festival, 4, 1989 - Duration: 3:50 ...
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 4