Ёсьць на сьвеце блазны, Ёсьць і каралі, Ёсьць на сьвеце рэкі, Ёсьць і караблі. Мы з табой піраты Беларускіх рэк. Мы з табой з крылатаго фрэгату Пад назовам \"Блэк-джэк\".
Нам такая ўлада Ня трэба сто гадоў, Бо мы з табой піраты, І палуба - наш дом. Мы з табой піраты - Наш нядоўгі век. Мы з табой з крылатаго фрэгату Пад назовам \"Блэк-джэк\".
Пах чужых вятроў Нам сагрэе кроў. Гэй! Гоў! Пах чужых вятроў. Гэй! Гоў! Нам сагрэе кроў. Гэй! Гоў! Пах чужых вятроў. Мы з табой на волі ці на шыбеніцы Сустрэнемся зноў!
Бог нас не пакіне, Бо лёс у нас такі, Хоць мы ў сваёй краіне Жывем, як чужакі. Нашае багацьце - сонца, дождж і сьнег. Мы з табой з крылатаго фрэгату Пад назовам \"Блэк-джэк\".
Пах чужых вятроў Нам сагрэе кроў. Гэй! Гоў! Пах чужых вятроў. Гэй! Гоў! Нам сагрэе кроў. Гэй! Гоў! Пах чужых вятроў. Мы з табой на волі ці на шыбеніцы Сустрэнемся зноў!
Гэй! Гоў! Пах чужых вятроў. Гэй! Гоў! Нам сагрэе кроў. Гэй! Гоў! Пах чужых вятроў. Мы з табой на волі ці на шыбеніцы Сустрэнемся зноў!
Гэй... Гоў... Пах чужых вятроў... Нам сагрэе кроў... Мы з табой на волі ці на шыбеніцы Сустрэнемся зноў...
Гэй! Гоў! Пах чужых вятроў. Гэй! Гоў! Нам сагрэе кроў. Гэй! Гоў! Пах чужых вятроў. Мы з табой на волі ці на шыбеніцы Сустрэнемся зноў!