Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Мроя - Хто верне? | Текст песни

Можна скласьці жалосны рэквіем і апрануцца ў чорнае,
Ды жыцьцё, абарванае стрэлам,
Хто верне? Хто верне?

Можна не турбаваць сумленьня і ўсё сьпісаць на час,
Але згвалтаваную веру
Хто верне? Хто верне?

Белае сонца лунае над горадам,
Чырвань фіранак.
Дзень сустракаю белым позіркам
У шэры бязглузды ранак.

Можна забыцца на крыкі птушак,
Можна прыняць дасканаласьць кратаў.
Можна забыцца на крыкі птушак,
Нельга прыняць дасканаласьць кратаў.

Казалі, што шлях вядзе да сьвятла,
А шлях замкнуўся ў кола.
Мы паверылі ў рай на зямлі,
Ды зведалі лютасьць законаў.

Мы самі сабе сапсавалі зрок,
Паверыўшы ў новага бога.
Мы ўспрымалі словы прамоў,
Ды былі глухія да стогнаў.

Адчынены дзьверы, ды я ня чую
Словаў і галасоў.
Час вяртае толькі імёны ў рэквіем
Газэтных радкоў.

Мроя еще тексты


Видео
    Нет видео
    -
    Оценка текста
    Статистика страницы на pesni.guru ▼
    Просмотров сегодня: 2