Я на сямі вятрах, я толькі сьпяваю,
Я на сямі шляхах, я волі ня маю.
Мне не знайсьці свой дом,
Не знайсьці сабе прытулку,
Ты не глядзі мне ўсьлед.
Я над зямлёй лячу, ўсім незразумелы,
Я на зямлю гляджу, на сьнег чорна-белы.
Мёртвыя гарады, неабсяжныя прасторы,
Вечна няшчасны край.
Сем чорна-белых хмар, хто мне дапаможа?
Сем каляровых мар, іх зьдзейсьніць няможна.
Мне на зямлі ня жыць,
На зямлю няма вяртаньня,
Не даляцець да зор.
Я на сямі вятрах, я толькі сьпяваю,
Я на сямі шляхах, я волі ня маю.
Мне не знайсьці свой дом,
Не знайсьці сабе прытулку,
Ты не глядзі мне ўсьлед.
Мроя еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1