Я ў лесе ягады зьбіраў,
А знайшоў цыстэрну з брагаю.
Я й ня ведаю, хто яе схаваў.
Штоб было рабіць са смагаю?
Я адразу наліў сабе ў бідон.
Хай я выпіў - няма маёй віны.
Потым пачалося - ява ці сон,
Хвастатыя русалкі лезуць у штаны.
Эх, нягода, ягада,
Там, дзе брага, - там бяда.
Эх, нягода, ягада,
Там, дзе брага, - там бяда.
Ну, паганкі, я вам пакажу,
Я ў цыстэрну ўсіх вас пасаджу.
Раптам зьявіўся аднекуль лясун
І пачаў вяршыць над намі суд.
"Хто пасьмеў у маім лесе піць,
Хто дазволіў распусту і пікнік?"
А я іх усіх да чорта паслаў,
Вось я як аднойчы ягады зьбіраў.
Эх, нягоды, ягады,
Поўна брагі, як вады,
Эх, нягоды, ягады,
Поўна брагі, як вады.
А-ха-ха-ха!
А-ха-ха-ха!
Эх, весела!
Ой, наярывай!
А-ха-ха!
Мроя еще тексты
Другие названия этого текста
- Мроя - Я ў лесе ягады збіраў (0)
- Мроя - Я ў лесе ягады збіраў (1990) (0)
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 3