Няма прычын пакутаваць суайчынніку на марную долю: Вып'е - скардзіцца, Працьверазее - сьцерпіць. Пра чужое дазнаецца абавязкова, Пра сваё не разкажа нікому. І колькі б ты не засейваў сваю зруйнаваную глебу, Колькі б не зайздросьціў чужынскім скарбам, Знайдзі сілы хоць раз узьняць галаву. Як праясьняцца вочы твае, заўважыш, Што толькі неба паўсюль і ўсім аднолькава ўсьміхаецца.