За лясамі‑ўзгорамі,
За сівымі зорамі
Ягадай няспелаю
Спіць краіна белая.
З поўняй размінулася,
Хмарай загарнулася,
Голас пахаваўшая,
Волі не пазнаўшая.
А была шляхетнаю,
Гонарам адметная,
Моцная і вольная,
Да навукі здольная.
Прыпеў:
Нашай ўскраіна,
Нашай ўскраіна,
Нашай ўскраіна была, была!
Аблокі гоне вецер‑гун,
Забыўся ён, што ёсць Пярун,
Забыўся, што чакае нас
Сурмы працяглы спеўны час.
Мой сын маўчыць, маўчу і я:
Навокал скрозь — калёнія.
Калее ў студзеньскай вадзе
Пярсцёнак згубленых надзей.
Прыпеў:
Наша ўскраіна,
Наша ўскраіна,
Наша ўскраіна жыве, жыве!
Мінулі дні, сышлі гады
І не пазнае гарады
І вёсак ранкам галасы
І сонца промні-абразы
Наша ўскраіна
Наша ўскраіна
Наша ўскраіна жыві - жыві!
Мясцовы час еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 3