На чысты дол вады, на мокрую зямлю
Скідае кроплі неба з вышыні
І зноўку я сяджу ў парку і гляджу
Як восень ціха наступае...
Па вокнах ляпаціць
Глухі, пануры дождж
На кронах дрэў лісты вецер зрывае.
І як табе сказаць
Ці сэрцам перадаць
Наступны раз нас лета пакідае.
Зляцеў адзін лісток, за ім яшчэ адзін
Так часам дрэва кроплі пралівае
Ды так жа у людзей, ды толькі што часцей
Хто-небудзь з нас жыццё губляе.
Па вокнах ляпаціць
Глухі, пануры дождж
На кронах дрэў лісты вецер зрывае.
І як табе сказаць
Ці сэрцам перадаць
Наступны раз нас лета пакідае. (х2)
Мясцовыя еще тексты
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 3