Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Набудзь Бульбы - Дзьве пілы | Текст песни

Каля сяла
Сустрэлася з пілой піла.
Адна, як срэбра, ззяе,
А другая —
Зусім іржавая была.
I вось, як кажуць, слова к слову,
Сяброўкі завялі размову.
— Галубанька, не пазнаю!
Скажы мне, родная сястрыца,
Як ты сумела заіскрыцца?
— А я да сонейка ўстаю
I ў лесе ці на рыштаванні
З людзьмі працую да змяркання.
У тым і ўвесь сакрэт,
Што я адшліфавалася як след.
— Ну, праца не па мне, я лепей паляжу,
Ці пад страхой дзе-нібудзь павішу,
Чым дрэва пілаваць у зімнія завеі.
Ты мне адно, сястра, скажы —
Як трэба ратавацца ад іржы?
— Дык і дзіцё ж малое разумее,
Што нават сталь без працы іржавее!

Набудзь Бульбы еще тексты


Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1