Маладыя гады, Маладыя жаданні! Ні жуды, ні нуды, Толькі шчасьце каханьня! Помніш толькі красу, Мілы тварык дзявочы, Залатую касу, Сіняватыя вочы! Цёмны сад-вінаград, Цьвет бяленькі вішнёвы, — І агністы пагляд, І гарачыя словы! Будзь жа, век малады, Поўны сьветлымі днямі! Пралятайце, гады, Залатымі агнямі!