Калi ўязджаў Iсус Хрыстос У Iерусалiм Асёл яго на спiне вёз, Натоўп iшоў за iм. Крычаў 'асанна' у хвалу Збавiцелю свайму, I ў галаву прыйшло Аслу, Што гэта ўсё—яму. 'I шлях, усыпаны лiсцём,-- Ён думаў,-- гэта мне', Ступаў, здаволены жыццём, Па мяккiм дыване. Пакуль на iм Iсус Хрыстос Па свеце вандраваў, Заўсёды быў Аслу авёс I свежая трава. Калi ж айцец сваё дзiця Ўзяў 'на небеса', Не стала больш Аслу жыцця— Нi славы, нi аўса. Ў пашане быў i на вiду, А вось вам эпiлог : Асёл вазiў цяпер ваду, Жаваў чартапалох. I сумна ён махаў хвастом, I думаў сумна ў такт : 'Калi я працаваў з Хрыстом, Усё было не так.