Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

НабудзьБульбы - Ганарысты Парсюк | Текст песни

Бывае праўда ў вочы коле...
Раз гнаў пастух свіней у поле.
Адзін вялізарны Парсюк,
Які абегаў вёску ўсю,
За раніцу абшнырыў завуголле,
Цяпер такі меў выгляд важны,
Што носа не дастаць і сажнем -
Вышэй за ўсіх ён сам сябе лічыў,
А што ў самога на лычы,
Не бачыў гэтага, аднак.
І вось адзін тут Падсвінак,
Які заўважыў бруд раней,
І кажа: - Дзядзечка, твой лыч у брудзе!
Нязграбна гэта й між свіней,
А што ж, калі заўважаць людзі?
Парсюк наставіў хіб, Парсюк раз'юшан:
- Цераз цябе я чырванець прымушан!
Такое мне сказаць асмеляцца ня многія,
Дык гэта ж - дэмагогія! -
Парсюк наш лаецца, не дараваць клянецца:
- І месца мокрага,- крычыць,- не застанецца!
Ты мой свінячы гонар закрануў!-
І так ён Падсвінака грызянуў,
Што той за сажняў пяць адскочыў.
Парсюк не надта быў ахвочы
Глядзецца праўдзе ў вочы.

НабудзьБульбы еще тексты


Видео
Нет видео
-
Оценка текста
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2