Зернятка даўгое будзе нараджацца, Сонца маладое будзе сустракацца З раніцай вясновай, Са скацінкай у хлеве, З каршуном на дрэве, Зь дзіцяткам на сене. Зернятка даўгое будзе нараджацца, Сонца маладое будзе сустракацца…
Па балоту Зюзя ходзіць і сьмяецца, Грукае ў шыбы, аж зямля трасецца. Ты ня бойся, дзетку, Ты ня бойся, малы, На гары ў цемры маладзік удалы. Па балоту Зюзя ходзіць і сьмяецца, Грукае ў шыбы, аж зямля трасецца
Зернятка даўгое будзе нараджацца, Сонца маладое будзе сустракацца З раніцай вясновай, Са скацінкай у хлеве, З каршуном на дрэве, Зь дзіцяткам на сене. Па балоту Зюзя ходзіць і сьмяецца, Грукае ў шыбы, аж зямля трасецца. Ты ня бойся, дзетку, Ты ня бойся, малы, На гары ў цемры маладзік удалы.