Ў слаўном городзі, на пэревозі Молода дзевочка пэревоз дзержала, Пэревоз дзержала, пэревозіла. Ой, прішло ж ік ёй сімсот молойцоў, Сімсот молойцоў, белых цэркоўцоў, Белых цэркоўцоў, дзевок да хлопцоў: – Молода дзевочка, перевезі нас. – Не перевезу – ні маю часу, Ні часіночкі, ні годзіночкі. Ужэ мой братко з вуйска пріехоў, Вжэ пріўёз жэ мне дэй трі корісці, Ой, трі корісці, ўсе трі радосці: Первая корісць – кунная шуба, Другая корісць – золоты пэрсцёнок, Трэцяя корісць – павін веночок.