Эх, змагаліся мы, ох, стаміліся. Моцна біліся, запыніліся. Пад крывой сасной прыпыніліся, На сыру зямлю паваліліся.
Пад крывой сасной, на сырой зямлі Мы палёжвалі ды віно пілі. Эх, па чарачцы ды па малюсенькай. Эх, па шкляначцы ды па паўнюсенькай.
Эх, па куфліку ды па глінянаму. Эх, па цэбрыку ды па драўлянаму. Эх, па вядзерачку ды па дзевяцілітроваму. Эх, па дзежачцы ды па бяздонненькай. Эх, па цыстэрначцы... Ды як хацелася выпіць нам, Але труба, на жаль, нам падала сігнал. I мы, як штыхі, з зямлі паўскоквалі I крокам рушылі ў кірунку Копыля.