Тут на памежжы Каменныя вежы Жалезныя дзьверы Замкі і засовы Таемныя пасткі Падземныя сховы Маўклівыя маскі На тварах аховы Ім сэрцы і душы Аплецены дротам І токам атручана кроў
А ў кантрабандыста Блакітныя вочы Ён працуе штоночы Робіць цёмную справу Парушаючы Права І Закон крымінальны Праз граніцу цягае Кантрабандны тавар
А ў кантрабандыста Сталёвыя нэрвы Ён гуляе ў цемры Ў небясьпечныя гульні І драпежная куля Нецярпліва чакае Каб нарэшце спаткацца Каб напіцца крыві
Ды ў кантрабандыста Ёсьць ад кулі замова Не баіцца ён змовы І таемнае пасткі Не баіцца судзьдзі ён Не баіцца ён кратаў Ён з-за кратаў дахаты Усё адно ўцячэ
Бо ў кантрабандыста Ёсьць на сэрцы наколка Там ключы ды іголка І кажанавы крылы Ён турэмныя краты Тым ключом адмыкае І ў цемры зьнікае Не сказаўшы гудбай
"Новае неба" - Кантрабандыст (2005) Словы Міхала Анемпадыстава А ў кантрабандыста Блакітныя вочы. Ён працуе штоночы, Робіць цёмную справу, Парушаючы Права І ...