Мы - два польскіх шпіёны: Болек ды Лёлек, Лёлек ды Болек. Запомніце нашы імёны: Болек ды Лёлек, Лёлек ды Болек.
У нашых кішэнях мапы і люпы, У нашых кішэнях нажы і запалкі. У нашых кішэнях фалыдывая візы, У нашых кішэнях вусы-самаклейкі.
У нашых кішэнях цукеркі з атрутай, У нашых кішэнях маўзэр з кольтам. У нашых кішэнях спісы партыйцаў, У нашых кішэнях планы заводаў.
Мы крочым упарта па пыльнаму тракту - Напад за нападам, тэракт за тэрактам. Мы ўглядаемся ў мапу праз люпу, Мы маем намеры пацэліць у дупу Маланкай сваёй агнявой.